1 траўня 2024, Серада, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жах расейскага флоту: як працуе ўкраінскі дрон-камікадзэ Magura V5

4
Жах расейскага флоту: як працуе ўкраінскі дрон-камікадзэ Magura V5

Марскі беспілотнік можа перасоўвацца таемна.

На мінулым тыдні ва Украіне ўпершыню паказалі марскі дрон-камікадзэ Magura V5 украінскай вытворчасці. З яго дапамогай Сілы абароны Украіны эфектыўна знішчаюць расейскі флот у Чорным моры.

Больш падрабязна аб тым, як выглядае надводны дрон украінскай вытворчасці, гаворыцца ў матэрыяле РБК-Украіна.

Яшчэ ў лістападзе 2022 года Уладзімір Зяленскі абвясціў аб тым, што Украіна плануе стварыць марскі флот дронаў. Ужо ў ліпені 2023 у Турцыі на выставе "International Defence Industry Fair" упершыню прэзентавалі ўкраінскі дрон-камікадзэ Magura V5. Тады ж пра дрон расказалі ў рэпартажы CNN, што стала першым публічным з'яўленнем Magura V5.

Украінскі марскі дрон, са слоў распрацоўніка «СпецТэхнаЭкспарт» - шматцэлевы. Ён можа выконваць выведку, назіранне, патруляванне, ахову марскога флоту, пошукава-выратавальныя працы, супрацьмінную барацьбу, а таксама баявыя місіі. Magura V5 – манеўраны дрон і можа перасоўвацца таемна дзякуючы гідрадынамічным корпусу.

Аналітыкі Defense Express адзначаюць, што, мяркуючы з усяго, для запуску дрона-камікадзэ непатрэбнае спецыяльнае абсталяваныя пляцоўкі. Гэта ж самае прадэманстравалі вайскоўцы 13 красавіка, запусціўшы дрон проста з берага. Сярод асноўных характарыстык адзначаюць даўжыню - 5,5 метра, поўная вага - тысяча кг, карысную нагрузку (відавочна гаворка ідзе аб узрыўчатцы) - 300 кг, далёкасць ходу - да 800 км, максімальную хуткасць - 78 км на гадзіну.

Дрон Magura V5 актыўна выкарыстоўваюць для знішчэння расейскага флоту. У Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны распавялі, што з дапамогай дрона-камікадзэ знішчаны або пашкоджаны выведвальны карабель "Іван Хурс", дэсантныя судны "Акула" і "Серна", ракетны карабель "Іванавец", вялікі дэсантны карабель "Цэзар Кунікаў" і патруль "Сяргей Котаў".

Падчас прэзентацыі і запуску дрона 13 красавіка міністр стратэгічнай прамысловасці Аляксандр Камышын адзначыў, што Украіна - унікальная краіна, якая, не маючы свайго маштабнага флоту, усё адно знішчае судны супраціўніка.

“Гэта добры прыклад таго, як Украіна сваім інавацыйным падыходам развязала праблему, якая дакладна стане адной з важных гісторый. Калі мы, не маючы свайго флоту, увесь расейскі чарнаморскі флот спачатку выгналі з Крыма, а потым сталі адпраўляць яго на дно, дзе яму і месца”, – адзначыў Камышын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках