26 траўня 2024, Нядзеля, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дык дзе ж грошы, спадарства?»

22
«Дык дзе ж грошы, спадарства?»

Менчукі абураныя тым, што вычварае ЖКГ.

У рэдакцыю сайта Charter97.org напісала чытачка з Мінска Вольга:

- Амаль дзесяць гадоў спатрэбілася сталіцы Беларусі на тое, каб навучыцца сартаваць смецце. Сацыяльная рэклама, ролікі, класныя гадзіны прысвечаныя важнасці сартавання. Рознакаляровыя кантэйнеры, абсталяванне адмысловых пляцовак для іх. І, здаецца, людзі зразумелі, навучыліся сартаваць, пачалі выконваць правілы, піша нашая чытачка Вольга.

Але ж вось неспадзяванка, высветлілася, што высілкі людзей і бюджэтныя выдаткі — усё кату пад хвост. Бо ЖКГ усё адно ўсё смецце ладуе ў адну смяцярку. Для іх гэта задорага —адпраўляць у рэйс розныя смеццявозы. А мы ж, відавочна, аплачваем гэтыя паслугі як асобны вываз адкідаў. Дык дзе грошы, спадарства?

Згадалася мне спрэчка з адным прыяцелем, які кпіў з мяне, маўляў, займаешся, Воля, дурасцю. Прыгледзься, тваё адсартаванае смецце кідаюць у адзін аўтамабіль. Я адмаўлялася верыць. Спрабавала пераканаць, што смяцяркі ўсё ж розныя.

Цяпер жыхароў запэўніваюць, што смецце яны сартуюць на заводзе (ага, вось дзе выгада, наняць людзей, каб яны сартавалі смецце за двума мільёнамі чалавек).

Сёння я ўжо наогул сумняваюся ў тым, ці ёсць тыя лініі для перапрацоўвання смецця або зноў недзе пад Менскам расце новая гара адкідаў…

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках