Трамп падтрымаў Украіну
34- 19.04.2024, 19:19
- 12,076
І заявіў, што яе выжыванне «з'яўляецца важным для ЗША».
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кандыдат у прэзідэнты ад рэспубліканцаў заявіў, што выжыванне Украіны з’яўляецца важным для Амерыкі. Ён таксама раскрытыкаваў еўрапейскіх хаўруснікаў за недастатковую падтрымку краіны. Аб гэтым ён напісаў у сацсетцы Truth Social, піша Reuters.
Трамп асудзіў еўрапейскія краіны, бо тыя выдаткоўваюць недастаткова сродкаў для падтрымкі Украіны. Экс-прэзідэнт ЗША заклікаў партнёраў зраўняцца з яго краінай ва ўзроўні дапамогі.
«Чаму Еўропа не можа выдзеліць такія ж або супастаўныя грошы, якія ўкладваюць Злучаныя штаты Амерыкі, каб дапамагчы краіне, якая ў гэтым адчайна мае патрэбу?» - падкрэсліў Дональд Трамп.
Былы прэзідэнт Злучаных штатаў Амерыкі адзначыў, што для ЗША «важнае выжыванне Украіны». Таксама Трамп папракнуў еўрапейскіх лідараў і заявіў, што найперш Еўропа павінна быць зацікаўленая ў гэтым.