Экс-футбаліст газпрамаўскага клуба ўспаў на ўлады Расеі
3- 19.04.2024, 19:52
- 12,622

І заявіў, што яму «хочацца есці».
Раман Шырокаў, былы футбаліст піцерскага «Зеніту», фундатарам якога з'яўляецца Газпрам, заявіў, што ўлады Расеі ў апошнія гады паспрыялі адсутнасці футбольнага патрыятызму ў РФ.
Шырокаў заявіў, што менавіта таму пасля кар'еры ў «Зеніце» ён спакойна гуляў за прынцыповых спаборнікаў - маскоўскія «Спартак» і ЦСКА, паведамляе расейскае выданне «Чемпионат».
«У мяне пакут не было. Тут увогуле простае пытанне. Патрыятызм важны - гэта праўда.
Але за апошнія 30 гадоў ён выветрыўся дзякуючы дзеянням нашай улады. Нідзе ўжо такога няма, што толькі адзін клуб на ўсю кар'еру.
Я сышоў з клуба - куды мне ісці? Акрамя гуляць, яшчэ і есці хочацца. Мы не так шмат часу праводзім у вялікім футболе, каб раскідвацца магчымасцямі зарабіць нешта.
Скажы кожнаму чалавеку, які сядзіць на канапе, які працуе, напрыклад, у «Лукойле», ісці заўтра ў Газпрам - ён першы пабяжыць. А футбалістам чамусьці нельга», - сказаў Раман Шырокаў.