20 траўня 2024, панядзелак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскі прэзідэнт Харватыі паскардзіўся на «дзяржпераварот»

9
Прарасейскі прэзідэнт Харватыі паскардзіўся на «дзяржпераварот»
ЗОРАН МІЛАНАВІЧ

Яму не далі стаць прэм'ерам.

Прарасейскі прэзідэнт Харватыі Зоран Міланавіч заявіў, што пастанова Канстытуцыйнага суда, якая забараняе яму ўзначальваць урад пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў 17 красавіка, з'яўляецца падрыхтоўкай да дзяржаўнага перавароту.

Пра гэта Міланавіч заявіў на прэс-канферэнцыі ў Заграбе, паведамляе ««Еўрапейская праўда».

Харвацкі прэзідэнт мяркуе, што Канстытуцыйны суд «не можа нічога зрабіць» у адрозненне ад грамадзянаў, якія выказалі сваё стаўленне галасамі на выбарах у сераду.

«Гэта (прызначэнне прэм'ера. – Рэд.) суверэнная воля парламента, ніводны Канстытуцыйны суд да гэтага не мае дачынення. Не пагадзіўся б, што гэта дзяржаўны пераварот, гэта падрыхтоўка да дзяржаўнага перавароту», – заявіў ён.

Міланавіч чарговы раз згадаў дзейнага кіраўніка ўраду Андрэя Плянковіча, якога абвінаваціў у карупцыі і жаданні «адхіліць парламенцкую волю».

Канстытуцыйны суд Харватыі не дазволіў прэзідэнту ўзначаліць урад.

«Ці забяруць яны ў мяне грамадзянства? Што далей? У гэтых людзей (дзейная ўлада. – Рэд.) няма пачуцця меры. Яны ніколі не павінны больш быць на гэтых пасадах, таму што яны небяспечныя», – наракае харвацкі прэзідэнт.

Харвацкі дэмакратычны звяз (HDZ) на чале з прэм'ер-міністрам Андрэем Плянковічам, які падтрымлівае Украіну ў вайне супраць РФ, заявіў, ужо пачаў перамовы пра фармаванне новай урадавай кааліцыі нягледзячы на страту большасці на выбарах у сераду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках