Пракуратура Польшчы расследуе злачынствы Лукашэнкі і ягоных памагатых
8- 19.04.2024, 21:26
- 11,582

Пачатыя справы паводле некалькіх артыкулаў.
У пракуратуры Польшчы праводзяцца крымінальна-працэсуальныя дзеянні супраць Лукашэнкі і ягоных падначаленых, звязаных са здзяйсненнем злачынстваў супраць нацыянальнай і палітычнай групаў і іншых асобаў, паведамляе НАУ.
Упаўнаважаны ў грамадзянскіх правах Польшчы Марцін Венцэк праінфармаваў пра ход разгляду заяваў беларусаў пра факты ўчыненых у дачыненні да іх злачынстваў.
Амбудсмэн адзначыў, што ў аддзеле барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ў Любліне знаходзяцца на разглядзе справы паводле фактаў злачынстваў супраць чалавечнасці, захопу польскага паветранага судна, гандлю людзьмі, гвалту і пагрозаў у дачыненні да групаў і асобных людзей.
Для расследавання гэтых злачынстваў створаная супольная следчая група: акрамя Польшчы ў яе ўваходзяць Літва і Нямеччына. Следства вядзецца на падставе пастановы намесніка генеральнага пракурора Польшчы ў пытаннях арганізаванай злачыннасці і карупцыі.