21 траўня 2024, aўторак, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі аднавіліся пратэсты

4
У Тбілісі аднавіліся пратэсты

Акцыя праходзіць ля будынка грузінскага парламента.

У грузінскай сталіцы Тбілісі ўвечары ў пятніцу, 19 красавіка, аднавіліся пратэсты супраць скандальнага закона аб іншаагентах.

Пра гэта паведамляе Sova.

Акцыя праходзіць ля будынка грузінскага парламента.

Акрамя таго, удзельнікі акцыі арганізавалі шэсце ад будынка парламента ў Тбілісі да Дома юстыцыі.

Паводле словаў пратэстоўцаў, пратэст каля Дома юстыцыі з'яўляецца сімвалічным, паколькі ў выпадку прыняцця законапраекта гэтая ўстанова стане органам, які будзе ажыццяўляць маніторынг у выяўленні агентаў замежнага ўплыву.

Як вядома, нягледзячы на неўхваленне з боку Захаду і грамадзянскай супольнасці, прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ заяўляе, што нішто не можа перашкодзіць канчатковаму прыняццю скандальнага закона.

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што накладзе вета на скандальны закон, аднак прызнала, што яго, хутчэй за ўсё, пераадолее парламент.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках