6 траўня 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая рэальнасць: заробак 10 000 еўраў ужо не рэдкасць у Літве

2
Новая рэальнасць: заробак 10 000 еўраў ужо не рэдкасць у Літве

Заробкі выраслі не толькі ў кіраўнікоў, але і ў работнікаў іншых катэгорый.

Заробак 10 000 еўраў "на паперы" здаецца - марай але напраўду такія заробкі ўсё часцей можна ўбачыць у аб'явах. Аб гэтай сітуацыі на рынку працы расказваюць журналісты тэлеканала LNK.

Прадстаўнік партала CV-Online LT Рыта Каравайтэнэ сказала, што некалькі гадоў таму прапанова заробкаў на 10 000 еўраў была рэдкасцю, зараз сітуацыя змянілася.

“Аб'явы, у якіх прапануюць заробак 10 000 еўраў - не рэдкасць. Цяпер іх некалькі, але кожны месяц бывае па некалькі такіх вакансій. Гэта вялікі прарыў”, - сказала спецыялістка.

Паводле ейныхслоў, часцей прапануюць заробкі сумай 4000-8000 еўраў.

Такіх аб'яў бываюць дзясяткі і нават сотні, сказала прадстаўнік CV-Online LT.

“Такія заробкі прапануюць кіраўнікам - генеральным дырэктарам, кіраўнікам кампаній. Акрамя таго, начальнікам аддзелаў, тэхнічным дырэктарам, кіраўнікам у сферы ІТ, фінансаў. Побач стаіць сфера ІТ - архітэктары ІТ, інжынеры ІТ, кіраўнікі каманд ІТ - тут таксама прапануюць вялікія заробкі”, - пералічвала Каравайтэнэ.

Яна сказала, што заробкі кіраўнікоў асабліва высокія ў некалькіх сектарах.

“Гэта транспартныя кампаніі, энергетычныя кампаніі, фінансавыя, тэлекамунікацыйныя, банкі, фармацэўтычныя кампаніі. У гэтых сферах больш за ўсё такіх прапаноў”, – заўважыла яна.

Заробкі залежаць і ад памераў кампаній.

“Часцей такія заробкі плацяць буйныя кампаніі. Неабавязкова там працуе 1 000 чалавек. Прыкладна 50-250 - у такіх кампаніях заробкі вышэйшыя», - сказала суразмоўніца.

Паводле ейных слоў, апошнім часам заробкі выраслі не толькі ў кіраўнікоў, але і ў работнікаў іншых катэгорый.

“Апошнім часам павялічыліся заробкі і ў некваліфікаваных працаўнікоў. 10% рост быў у сярэднім, а ў выпадку з некваліфікаванымі і больш за 10%. Магчыма, хутчэй раслі заробкі ў спецыялістаў сярэдняга звяна, дасведчаных спецыялістаў, рост іх заробкаў быў прыкладна такім жа, як у кіраўнікоў”, – сказала Каравайтэнэ.

“Найперш, гэта кампетэнтныя людзі ў сферах, дзе не стае працаўнікоў, дзе высокі попыт і невялікая прапанова. Напрыклад, высокі попыт на работнікаў у сферы медыцыны, тут і кваліфікацыя патрэбна больш высокая, у гэтай катэгорыі раслі заробкі, але раслі заробкі і ў некваліфікаваных работнікаў - бо на іх таксама вялікі попыт. Раслі заробкі ў сферы гэта і будаўнічы сектар, і сектар фінансаў, адміністраванне, чалавечыя рэсурсы, права - шмат сфер, дзе попыт не адпавядае прапанове, раслі заробкі”, - указала суразмоўніца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках