Такога яшчэ не было: УСУ ўстанавілі абсалютны рэкорд на фронце
14- 2.04.2024, 15:54
- 38,396
Расейцы моцна пацярпелі.
Украінскае войска ў сакавіку ўстанавіла абсалютны рэкорд за 2 гады вайны, знішчыўшы 1 546 адзінак аўтамабільнага транспарту расейскіх вайскоўцаў на перадавой. Аб гэтым у сваім Telegram-канале піша ваенны экспэрт Аляксандр Каваленка.
«Між тым, міма нас неяк прайшоў не проста рэкорд, або абсалютны рэкорд, а гіперрэкорд у колькасці знішчанага варожага аўтатранспарту на працягу сакавіка. 1 546 адзінак», - паведаміў ён.
Паводле ягоных слоў, настолькі высокі паказчык тлумачыцца тым, што небраняваны аўтамабільны цывільны транспарт расейцы ўсё часцей і ўсё больш масава выкарыстоўваюць не па прызначэнні, у тыле, а ў ходзе штурмавых дзеянняў па ЛБС. Нястача танкаў, ББМ, бронеаўтамабіляў для рэгулярных, сістэмных штурмаў пазіцый УС РФ кампенсуецца транспартам наогул без брані, у сувязі з чым рост страт гэтай кампаненты проста фенаменальны.
Карыстальнікі сацыяльных сетак дадаюць, што аўтамабільны транспарт не мае брані, а значыць, пры паразе экіпаж машыны або гіне, або атрымлівае цяжкія раненні.