16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС вадасховішча зарастае лазовым лесам

6
Пасля падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС вадасховішча зарастае лазовым лесам

Фотафакт.

Палова вадасховішча пасля выбуху расейцамі Кахоўскай ГЭС ужо зарасла лазовымі дрэвамі. Пра гэта расказаў у інтэрв'ю «Укринформу» чалец кіравання Украінскай прыродаахоўнай групы, загадчык кафедры батанікі Херсонскага дзяржуніверсітэта Іван Майсіенка.

Паводле словаў Майсіенкі, падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС адбыўся тады, калі на дрэвах вярбы саспела насенне. А насенне гэтага дрэва распаўсюджваецца і ветрам, і вадой. Гэта значыць, калі вада адыходзіла, то насенне, якое трапіла ў яе, рухалася ў цэнтр вадасховішча. А калі вада паступова сыходзіла, яно прыліпала да глебы.

«Вярба масава рассеялася па вадасховішчы. Я думаю, што цяпер больш за 50% тэрыторыі вадасховішча пакрываюць гэтыя маладыя лазовыя лясы. І ўразіла тое, з якой хуткасцю дрэвы раслі: вышыня дасягала 2,5 м, а часам і 3,08 м», – расказвае эколаг.

Паводле словаў Івана Майсіенкі, там, дзе былі вадацёкі і азёры, утварыліся балоты і з'явіліся балотныя расліны: чарот, рагоз, клубнечарот.

Эколаг таксама адзначае, што аднаўленне вадасховішча не мае ніякага сэнсу. Бо з гледзішча прыроды вадасховішча было аднастайнай і беднай экасістэмай. Гэта стаялая вада, якая вельмі моцна цвіла. Была расліннасць прэснаводная, але толькі на глыбіні да 3 метраў. Таму на дне вадасховішча была гэтакая «пустэльня». Зніклі каштоўныя віды рыбаў.

«Даследаваўшы толькі кавалачак Каменскай Сечы, мы бачым, як на вачах біяразнастайнасць у геаметрычнай прагрэсіі развіваецца. А выраслая на гэтай тэрыторыі вярба – колькі яна ўжо вуглякіслага газу вывела з атмасферы! Гэта значыць, мы развяжам даволі шмат пытанняў экалогіі, калі не будзем аднаўляць ГЭС», – тлумачыць Майсіенка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках