Мігранты паранілі польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю
35- 20.04.2024, 12:21
- 9,126
![Мігранты паранілі польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю](https://i.c97.org/ai/548877/aux-head-1684659096-20230521_straz_graniczna_360.jpeg)
Нелегалы атакавалі з беларускай тэрыторыі.
Уночы з 18 на 19 красавіка ў польска-беларускім памежжы адбыўся інцыдэнт, у выніку якога пацярпеў польскі вайсковец, паведаміла прэс-служба Галоўнага камандавання Узброеных Сіл Польшчы.
Група польскіх вайскоўцаў са складу Ваенна-аператыўнай групы (WZZ) у Падляскім ваяводстве патрулявала мяжу.
Мігранты з тэрыторыі Беларусі закідалі іх камянямі, у выніку чаго адзін з польскіх вайскоўцаў быў паранены.