21 траўня 2024, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ упершыню афіцыйна заявілі аб намеры захапіць Харкаў

14
У РФ упершыню афіцыйна заявілі аб намеры захапіць Харкаў

Аналітыкі ISW ацанілі пагрозу Лаўрова.

Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў падчас інтэрв'ю прапагандыстам РФ заявіў аб планах Расеі аб захопе Харкава. Аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) прааналізавалі словы Лаўрова.

Аналітыкі адзначаюць, што заява Лаўрова аб магчымасці акупацыі Харкава стала першай сярод расейскіх вышэйшых службовых асоб. Падчас інтэрв'ю расейскім прапагандыстам ён назваў Харкаў “магчымай аператыўнай мэтай Расеі”.

Лаўроў указаў, што Харкаў адыгрывае ключавую ролю ў канцэпцыі прэзідэнта Расеі аб стварэнні дэмілітарызаванай "санітарнай зоны" ва Украіне, якая павінна абараняць расейскія памежныя населеныя пункты ад удараў украінскіх сіл.

Ён таксама нагадаў, што Пуцін вельмі дакладна выказаў сваё меркаванне аб неабходнасці прасоўвання расейскіх войскаў далёка ва Украіну, каб вывесці расіейскія паселішчы за межы зоны ўкраінскіх удараў.

“Гэтае патрабаванне з'яўляецца вельмі невыразным, і можа распаўсюджвацца нават і на ўсю тэрыторыю Украіны. Бо пакуль існуе незалежная ўкраінская дзяржава, яна будзе жадаць сябе абараняць”, - адзначаюць у ISW.

Аналітыкі адзначаюць, што заявы Лаўрова пацвярджаюць намеры Крамля выкарыстоўваць канцэпцыю пастаяннай змены дэмілітарызаванай "санітарнай зоны" для абгрунтавання расейскіх наступальных аперацый на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках