У Крыме разбіўся Z-блогер Міша з Канады
19- 20.04.2024, 14:59
- 21,224
Ураджэнец расейскага Магадана пераехаў на паўвыспу пасля акупацыі.
Уночы 20 красавіка ў акупаваным Севастопалі развітаўся з жыццём небяспечны вораг Украіны Міхаіл Каспераў.
Інфармацыя аб смерці з'явілася раніцай на ягоным жа канале ў Telegram "Міша з Канады", піша Диалог.UA.
Ураджэнец расейскага Магадана Каспераў пераехаў у Крым пасля акупацыі.
Пражываючы на паўвыспе, ён займаўся прапагандай, зборам сродкаў вайскоўцам РФ, а таксама цкаваў мясцовых жыхароў за праўкраінскія погляды.
Сёння ўночы ён, катаючыся на сваім матацыкле Harley-Davidson, не даў рады кіраванню і выехаў насустрач.
Там ён у лоб сутыкнуўся з аўтамабілем "ВАЗ -2114". Ад матацыкла засталася толькі груда абломкаў.
Каспераў атрымаў раненні, несумяшчальныя з жыццём. Яго паспелі давезці да рэанімацыі, аднак адхаяць не змаглі.
Адзначым, што Каспераў фігуруе на сайце ўкраінскага “Міратворца”. Яго там называюць “памагатым расейскіх акупантаў і антыўкраінскім прапагандыстам”.
“Свядомае парушэнне Дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення ў захоплены расейскімі акупантамі Крым. Удзел у прапагандысцкіх мерапрыемствах РФ супраць Украіны. Удзел у спробах легалізацыі акупацыі АР Крым расейскімі захопнікамі”, - гаворыцца ў профілі акупанта.