Мэдыі: ЗША могуць выкарыстоўваць супраць Ірана спецыяльныя ракеты
- 20.04.2024, 15:41
- 8,592
У чым іх адметнасць.
Вайскова-паветраныя сілы ЗША таемна размясцілі ракеты, якія з дапамогай мікрахваль могуць знішчыць электроніку ядзерных аб'ектаў Ірана. Пра гэта паведамляе Daily Mail.
У артыкуле гаворыцца, што амерыканскія ВПС неўпрыкмет разгарнулі ракеты, якія могуць знішчыць электроніку ядзерных аб'ектаў Ірана з дапамогай мікрахваль, зрабіўшы іх бескарыснымі.
Пры гэтым адзначаецца, што ракеты не прычыняюць шкоды цывільнаму насельніцтву.