21 траўня 2024, aўторак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post расказала, колькі Расея можа весці вайну

11
The Washington Post расказала, колькі Расея можа весці вайну

Крэмль перабудаваў эканоміку на вайсковы лад.

Расейскае войска цяпер мае больш салдатаў, чым у пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Крэмль перабудаваў эканоміку на ваенны лад і можа падтрымліваць наступ як мінімум цягам наступных двух гадоў. Пра гэта піша The The Washington Post.

Паводле звестак выдання, Расея нарасціла ваенную вытворчасць, папаўняючы запасы зброі і боепрыпасаў. Краіна-агрэсарка здолела аднавіць свае страты на вайне ва Украіне, пераналадзіўшы сваю эканоміку на ваенны лад. Магутнасці Крамля працуюць на падвышанай хуткасці, каб вырабіць або адрамантаваць старое абсталяванне, набываючы запчасткі ў Іране, Кітаі і Паўночнай Карэі.

«Расея не вырабляе шмат сваёй сучаснай баявой тэхнікі. Але вырабляе значна больш простага абсталявання, вінтовак, снарадаў, масавай зброі для масавых салдатаў», – адзначылі ў матэрыяле.

У апошнія месяцы заходняя ваенная дапамога Кіеву замарудзілася, асабліва ад ЗША, у той час як РФ актыўна пераўзбройвала свае сілы і абнаўляла зброю.

Спачатку афіцыйныя асобы ЗША меркавалі, што вайна ва Украіне істотна саслабіла войска акупантаў. Аднак вярхоўны камандзір ЗША ў Еўропе генерал Крыстафер Дж. Кавалі нядаўна заявіў у Кангрэсе, што цяпер у расейскім войску больш салдатаў, чым у пачатку ўварвання, а расейскія войскі «прадэманстравалі паскораную здольнасць вучыцца і адаптавацца да выклікаў на полі бою як тактычных, так і тэхналагічных».

Пуцін зацвердзіў рэкорднае павелічэнне вайсковых выдаткаў на 2024 год. Дыктатар плануе выдаткаваць блізу 115 мільярдаў даляраў, што складае амаль трэць агульнага гадавога бюджэту краіны. Расейскія чыноўнікі, сярод іншых міністр абароны краіны-агрэсаркі Сяргей Шайгу, заявілі пра рэкордныя паказнікі ваеннай вытворчасці. Прыхільнікі расейскага дыктатара Пуціна дакладвалі, што вытворчасць бронятэхнікі нібыта павялічылі ў чатыры разы, пастаўкі танкаў у пяць разоў, а вытворчасць беспілотнікаў і артылерыйскіх снарадаў амаль у 17 разоў.

Аналітыкі мяркуюць, што Расея можа вырабляць да 330 танкаў за год, аднак насамрэч вырабляе толькі палову з гэтай колькасці. Як адзначылі ў The Washington Роѕт, РФ змагла адрамантаваць блізу 1140 танкаў, якія страціла ў 2023 годзе, прыбраўшы пыл і аднавіўшы старую браню, узятую са склада.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках