4 траўня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гістарычнае галасаванне: Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла дапамогу Украіне

75
Гістарычнае галасаванне: Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла дапамогу Украіне

Цяпер слова за Сенатам і прэзідэнтам Байдэнам.

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла законапраект пра фінансаванне дапамогі Украіне. Цяпер гэтае пытанне павінна быць разгледжанае амерыканскім Сенатам і потым падпісанае прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на трансляцыю галасавання ў Палаце прадстаўнікоў.

Законапраект пра дапамогу Украіне падтрымала большасць кангрэсмэнаў у Палаце прадстаўнікоў.

Асобны законапраект 8035 падтрымалі 311 кангрэсмэнаў, супраць прагаласавалі 112, адзін устрымаўся.

Што ў законапраекце пра Украіну

Агульны памер законапраекта аб дапамозе Украіне, які ініцыяваў спікер-рэспубліканец Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан складае 60,84 мільярда даляраў. Траціна гэтых сродкаў, а менавіта 23,2 млрд даляраў, застануцца ў ЗША і будуць выдаткаваныя на папаўненне амерыканскіх запасаў.

Куды выдаткуюць астатнія сродкі:

13,8 млрд даляраў – на куплю перадавых сістэмаў узбраенняў, абароннай прадукцыі і абаронных паслуг для Украіны;

11,3 млрд даляраў – на актуальныя вайсковыя аперацыі ЗША ў Еўропе;

26 млн даляраў – на прадаўжэнне нагляду і справаздачнасці дапамогі, якая вылучаецца Украіне.

Таксама ў рамках гэтага законапраекта Украіна атрымае ў крэдыт 7,85 млрд даляраў прамой фінансавай дапамогі дзяржаўнаму бюджэту. Гэты крэдыт будзе мець права спісаць амерыканскі прэзідэнт, але толькі пасля выбараў у ЗША, запланаваных на 5 лістапада 2024 года.

Акрамя таго, законапраект абавязвае прэзідэнта ЗША неадкладна перадаць Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS. Але прэзідэнт мае права адмовіцца, калі гэтая перадача можа нашкодзіць нацыянальнай бяспецы Штатаў.

Што далей

Цяпер законапраект скіруюць на разгляд Сената ЗША. Чакаецца, што сенатары пачнуць ягоны разгляд ужо ў найбліжэйшы час, нягледзячы на перапынак, прадугледжаны раскладам Сената.

Пасля ўхвалення сенатарамі законапраект павінен быць перададзены на подпіс прэзідэнту ЗША Джону Байдэну. Як заяўляў лідар большасці ў Сенаце дэмакрат Чак Шумер, дакумент перададуць на стол прэзідэнта адразу пасля галасавання.

У той самы час у Белым доме ўжо паабяцалі, што новы пакет ваеннай дапамогі Украіне ад ЗША будзе вылучаны неадкладна адразу ж пасля канчатковага ўхвалення законапраекта. Паводле звестак амерыканскага Politico, Украіна можа атрымаць артылерыю і сістэмы СПА, але канчатковы памер пакету дапамогі яшчэ невядомы.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках