УСУ атрымалі ад Літвы штурмавік L-39
3- 20.04.2024, 21:35
- 12,644
Самалёт прыбыў ва Украіну ў разабраным стане.
Літва перадала Украіне партыю вайсковай дапамогі. Сярод іншага, у суботу, 20 красавіка, ва Украіну прыбыў лёгкі штурмавік L-39ZA, паведамляе Міністэрства абароны Літвы ў сацсетцы X.
Адзначаецца, што ўзброеныя сілы Украіны атрымалі самалёт у разабраным стане.
У Мінабароны краіны паведамілі, што ў літоўскім войску «Альбатрос» выкарыстоўвалі для падрыхтоўкі афіцэраў і баявой гатоўнасці пілотаў.
L-39ZA створаны на аснове навучальна-трэніровачнага самалёта L-39. У параўнанні з базавай версіяй у яго прысутнічае двухствольная 23-мм гармата ГШ-2-23. Яна размешчаная пад кабінай. Таксама тут была павялічаная з двух да чатырох колькасць падкрыльных пілонаў.