3 траўня 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы на суботніку займаліся бескарыснай працай

11
Беларусы на суботніку займаліся бескарыснай працай

Цяпер стала зразумела, кім натхняюцца лукашысты.

Чытач сайта Charter97.org адрэагаваў на суботнік, які прайшоў у Беларусі 20 красавіка:

- Асабліва агідна суботнік з-пад палкі выглядае ў параўнанні з валанцёрствам. Часам чыноўнікі не ведаюць, чым заняць людзей, выгнаных на прымус, і займаюць бескарыснай працай.

Работнікаў Кармянскага цэнтра забеспячэння бюджэтных арганізацый прымусілі фарбаваць старую разбітую цагляную сцяну. Пасля рэалізацыі гэтай «геніяльнай» задумы мясцовыя прапагандысты зрабілі справаздачу, што стала чыста, утульна, прыгожа. Для кожнага нармальнага чалавека зразумела, што такую сцяну трэба хаця б адтынкаваць перад афарбоўкай. Але «моцным гаспадарнікам» галоўнае прагнуцца перад нелегітымным.

Бессэнсоўная праца была папулярная ў нацысцкіх і камуністычных канцлагерах. Напрыклад, зняволеныя пераносілі камяні з адной кучы ў іншую, а на наступны дзень - назад. Зразумела, чыім шляхам ідуць лукашысты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках