3 траўня 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes ацаніў страту «Камуны» для падводнага флоту РФ

3
Forbes ацаніў страту «Камуны» для падводнага флоту РФ

Гэта сур'ёзны ўдар па функцыянальнасці Чарнаморскага флоту.

УСУ 21 красавіка знішчылі выратавальнае судна расейскага флоту "Камуна" крылатай ракетай "Нептун". Гэта быў найстарэйшы дзейны вайсковы карабель у свеце, які выконваў задачы на перадавой лініі. Як піша Forbes, пакуль незразумела, наколькі сур'ёзныя пашкоджанні, але нават сярэднія пашкоджанні могуць вывесці судна з ладу на месяцы ці гады.

"Гэта асабліва дрэнны дзень для флатыліі падводных лодак Чарнаморскага флоту, якая разлічвае на "Камуну" у якасці жыццёва важнай падтрымкі", – адзначае выданне.

Forbes нагадвае, што расейскі флот страціў ад украінскіх ракет, крылатых ракет, беспілотных катараў і дыверсій амаль траціну караблёў, у тым ліку крэйсер, падводная лодка, карабель забеспячэння, некалькі патрульных катараў, два ракетныя карветы і не менш за шэсць дэсантных караблёў. Але больш за ўсё шкоды расейскаму флоту можа нанесці знішчэнне "Камуны".

“Страціўшы “Камуну” - часова ці назаўжды - Чарнаморскі флот таксама страчвае найважнейшы патэнцыял”, - адзначае выданне, тлумачачы, што з дапамогай гэтага выратавальнага карабля з вялікай адкрытай прасторай пасярэдзіне, яго каманда можа запускаць і паднімаць мініятурныя выратавальныя падводныя лодкі або паднімаць з марскога дна кавалкі патанулых суднаў.

Менавіта "Камуна" і яе міні-падлодка AS-28 пасля патаплення крэйсера "Масква" дапамаглі выняць часткі затанулага карабля і целы экіпажа.

“Гэты выратавальны і аднаўленчы патэнцыял надае падводным сілам Чарнаморскага флоту, колькасць якіх скарацілася да чатырох субмарын класа “Кіло” пасля таго, як у верасні ўкраінская ракета ўзарвала пятую падлодку ў Севастопалі, упэўненасць у тым, што яны могуць плаваць і змагацца ва ўсё больш небяспечных водах”, - піша Forbes.

Без “Камуны” пакінутым падлодкам Чарнаморскага флоту давядзецца плаваць без падтрымкі. І калі адна з падлодак зазнае аварыю і апусціцца на марское дно, у ратавальнікаў, якія звыклі дзейнічаць з “Камуны”, не будзе магчымасці дабрацца да тых, хто выжыў, - рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках