29 траўня 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЖКГ расказалі, калі і на колькі плануюць зноў падвысіць камуналку

3
У ЖКГ расказалі, калі і на колькі плануюць зноў падвысіць камуналку

Апошні раз тарыфы пераглядалі ў студзені.

Да чэрвеня ў Беларусі плануюць чарговы раз перагледзець кошт жыллёва-камунальных паслуг. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Ён нагадаў, што правілы падвышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ прапісаны ва ўказе Лукашэнкі. Згодна з дакументам, на працягу года камунальныя плацяжы могуць падаражэць для насельніцтва на суму не большую за 0,5 базавай велічыні.

"На сённяшні дзень павышэнне адбылося ў студзені-месяцы на 0,26 базавай, бліжэй да чэрвеня ўрад прыме пастанову аб далейшым [падвышэнні] - у рамках нарматыўных дакументаў, якія ў нас прапісаныя, - 0,5 базавай, не больш", - сказаў міністр.

Нагадаем, з 1 студзеня сума базавай велічыні ў Беларусі складае 40 рублёў. Такім чынам, летам камуналка можа падаражэць у сярэднім яшчэ на 10 рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках