Байцы НГУ знішчылі штурмавую групу і тэхніку расейцаў
- 22.04.2024, 9:46
- 3,468
Магутныя кадры з Запарожскага кірунку.
Расейскія акупацыйныя войскі панеслі чарговыя страты на Запарожскім кірунку. Байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны знішчылі штурмавую групу і тэхніку пуцінскага войска.
Як піша obozrevatel.com, магутныя кадры паказала прэс-служба НГУ.
«На Запарожскім кірунку байцы 3 штурмавога атрада ЦСП «Амега» правялі ўдалае паляванне на расейцаў уночы» - гаворыцца ў паведамленні.
Змяніўшы сваю тактыку, варожыя штурмавыя падраздзяленні пачалі выкарыстоўваць цеплавыя накідкі для схаванага руху ўночы. Але дзякуючы супольнай працы выведвальных і ўдарных дронаў з цеплавізійнай сістэмай выяўлення спецназаўцы знішчылі штурмавую групу расейскіх акупантаў і іх тэхніку.