У Варшаве выступіць гурт «Разбітае сэрца пацана»
- 22.04.2024, 12:25
![У Варшаве выступіць гурт «Разбітае сэрца пацана»](https://i.c97.org/ai/573707/aux-head-1701419915-20231201_RSP_360.jpg)
Канцэрт пройдзе ў Дзень абароны дзяцей.
У Варшаве выступіць гурт "Разбітае сэрца пацана". Канцэрт пройдзе ў Дзень абароны дзяцей - 1 чэрвеня.
“РСП - музыка для дзяцей, словы - для дарослых! Прыходзьце! Кожны знойдзе ў РСП нешта сваё, асабістае! - паведамілі арганізатары.
Канцэрт адбудзецца 1 чэрвеня на варшаўскай пляцоўцы Odessa Club. Пачатак - 20:00.
Білеты можна набыць праз спасылку.
![](https://i.c97.org/ai/592465/aux-1713777917-438088274_421144120615435_1868834208218328035_n.jpg)