Украінскія дроны атакавалі расейскую нафтабазу ў Пскоўскай вобласці
- 22.04.2024, 13:32
- 16,302

"Спрацавала СПА", якой у гэтай галіне РФ няма.
Уночы 21 красавіка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу “Пскоўнафтапрадукт” у Вялікіх Луках Пскоўскай вобласці, піша Telegram-канал ASTRA.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што два дроны збілі сіламі рэгіянальнага СПА.
Пры гэтым тэлеграм-канал “Пскоўская губерня” адзначае, што ў канцы сакавіка кіраўнік рэгіянальнага УМУС Аляксей Аўсяннікаў казаў, што на тэрыторыі Пскоўскай вобласці няма СПА.
Мясцовыя ўлады не каментавалі сітуацыю.