3 траўня 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг пра магчымы адыход Кадырава: Іронія лёсу

Палітолаг пра магчымы адыход Кадырава: Іронія лёсу

Чачэнія прывяла Пуціна да ўлады, а зараз можа прывесці да яго адстаўкі.

Расейскае выданне «Новая газета» піша, што кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў невылечна хворы, а ў РФ ужо ідзе кастынг яго пераемнікаў.

Якія працэсы ў гэтым рэгіёне можа запусціць смерць ці недзеяздольнасць Кадырава? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палітычным экспертам, кіраўніком украінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандрам Мусіенкам:

- Думаю, што зараз кланы вакол Кадырава пачнуць канкураваць паміж сабой. Адразу скажу, што проста так ім не ўдасца дамовіцца з пераемнікам Кадырава. Гэта выключана.

Аднак гэта «акно магчымасцяў» для тых, хто ўжо вельмі моцна нацярпеўся ад Кадырава і Масквы. Гэтыя людзі выдатна разумеюць, што іншага «акна магчымасцяў» можа і не быць.

Нават калі зараз будзе нейкі пераемнік Кадырава, якога прадставіць і сам кіраўнік Чачэніі, і Пуцін, то ўсё адно да моманту, пакуль гэты пераемнік возьме ўладу ў жалезны кулак, у ягоных канкурэнтаў будзе час.

У кожным выпадку, у такіх цвёрда вертыкальных сістэмах змена раздзела абяцае расхістванне і ўзнікненне цяжкасцяў. Яны могуць проста не ўтрымаць уладу.

Яшчэ адзін важны момант: з аднаго боку - гэта цэнтралізаваная структура, а з другога Чачэнія - гэта кланы, якія складаліся стагоддзямі. У Кадырава і Пуціна дастаткова шмат ворагаў, якія памятаюць і бамбаванні Грознага, і шмат чаго іншага. Думаю, што без канфліктаў гэтая сітуацыя не ўрэгулюецца.

З аднаго боку - гэта для Пуціна шанец. Бо ён некаторы час Кадырава ўспрымаў канкурэнтам, а з іншага боку - РФ сутыкнецца з вельмі сур'ёзнымі выклікамі. Аж да таго, што вайна можа аднавіцца.

Чачэнія можа стаць «чорным лебедзем», які пахісне ўладу Пуціна. Ведаеце, іронія лёсу для Пуціна акурат можа быць у тым, што ён прыйшоў да ўлады на хвалі «барацьбы з тэрарызмам у Чачэніі», але і сыдзе (ці яго прыбяруць) у сувязі з Чачэніяй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках