3 траўня 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Кіевам затрымалі незвычайнага агента ГРУ

10
Пад Кіевам затрымалі незвычайнага агента ГРУ

Расейца «раскансервавалі» для палявання на Patriot і NASAMS.

Супрацоўнікі ўкраінскай контрвыведкі правялі паспяховую аперацыю па выкрыцці і затрыманні расейскага грамадзяніна, агента расейскай Дзяржаўнай выведвальнай управы, якога гэтая спецслужба «раскансервавала» спецыяльна для палявання на ўкраінскую СПА, інфармуе прэс-служба СБУ.

Як паведамляецца, расейская спецслужба ў заданні свайму агенту асаблівы акцэнт ставіла на паляванні на комплексы Patriot і NASAMS, якія, як вядома, ужо паказалі сваю высокую эфектыўнасць.

Следчыя высветлілі, што гэты мужчына прыехаў на тэрыторыю Украіны акурат напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання УС РФ пад «легендай» прадаўца бытавой і гаруча-змазачнай хіміі і доўгі час «шыфраваўся».

Таксама стала вядома, што гэты расейскі агент пад выглядам камерцыйных паездак ездзіў па тэрыторыі Кіеўскай і Чаркаскай абласцей, дзе спрабаваў выявіць батарэі і радыёлакацыйныя станцыі ўкраінскай СПА. Атрыманыя звесткі шпіён павінен быў перадаць куратару з ГРУ для ажыццяўлення паветраных удараў па Украіне.

Падчас ператрусу канфіскавана шмат довадаў, якія пацвярджаюць выведвальную працу фігуранта на карысць РФ.

У СБУ падкрэслілі, што за шпіянаж і іншыя злачынствы гэтаму агенту ГРУ пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках