8 траўня 2024, Серада, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць пашырыць нацыянальны каляндар прышчэпак

3
У Беларусі хочуць пашырыць нацыянальны каляндар прышчэпак

Прышчэпку можна будзе зрабіць бясплатна.

У Беларусі хочуць пашырыць нацыянальны каляндар прышчэпак. Цяпер у ім 12 інфекцый – супраць іх беларусаў прышчэпліваюць бясплатна паводле ўзросту і паказанняў. Чакаецца, што ў каляндар дададуць вакцынацыю супраць вірусу папіломы чалавека (ВПЧ). Акрамя таго, больш даступнай для ўсіх дзяцей хочуць зрабіць прышчэпку супраць пнеўмакокавай інфекцыі.

Пра магчымыя навінкі ў сферы вакцынацыі расказалі журналістам на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Высветлілася, што ў нацыянальным календары можа з'явіцца прышчэпка ад ВПЧ – вірусу, які ў дарослым узросце павышае рызыкі анкалагічных захворванняў (асабліва ў жанчынаў). Прышчэпку рэкамендуюць рабіць і хлопчыкам, і дзяўчаткам да пачатку палавога жыцця. У гэты момант яе можна зрабіць толькі платна. Раней бацькі нават выязджалі за мяжу, каб зрабіць вакцынацыю дзіцяці.

Таксама ў Беларусі хочуць пашырыць вакцынацыю супраць пнеўмакокавай інфекцыі для ўсіх дзяцей. Цяпер гэтая інфекцыя ёсць у календары, але прышчэпку ад яе робяць толькі тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі. Пнеўмакок часта становіцца ўзбуджальнікам цяжкіх бактэрыяльных інфекцый (пнеўманіі, менінгіты, атыты, сінусіты), таму некаторыя бацькі шукалі магчымасць зрабіць гэтую прышчэпку платна.

Асобна спецыялісты спыніліся на захваральнасці на коклюш і адзёр у Беларусі. Хоць гэтыя прышчэпкі і ўваходзяць у каляндар вакцынацыі, некаторыя беларусы наўмысна ад іх адмаўляюцца.

«У Беларусі з лютага мінулага года таксама прадаўжаюць рэгістравацца выпадкі гэтага захворвання (адзёр. – Заўвага). Пры гэтым большасць хворых у нашай краіне – гэта людзі старэйшыя за 18 гадоў. Больш за 70% усіх хворых – непрышчэпленыя асобы», – расказаў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Кірыл Ігнатаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках