Пуцін рыхтуецца да вайны яшчэ з пяццю краінамі
26- 23.04.2024, 7:33
- 20,268
У РНБА назвалі наступныя мэты Крамля.
Крэмль актыўна працуе над "палітычнай вайной" у тых краінах, на якія хоча напасці ў будучыні.
Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін рыхтуе глебу для вайны з краінамі Балтыі, Малдовай і Казахстанам.
Такое меркаванне выказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Ліцвіненка ў інтэрв'ю "Інтэрфакс-Украіна".
“А навошта расейцам абавязкова ваяваць ва Украіне? Яны вельмі актыўна працуюць над палітычнай, і не толькі, падрыхтоўкай вайны ў Балтыі. Яны дастаткова актыўна працуюць у Малдове. Мы бачым апошнім часам актывізацыю ў Казахстане”, - мяркуе ён.
Чыноўнік мяркуе, што Расея можа выйсці са стадыі мабілізацыі і вярнуцца да мірнай эканомікі, але толькі ў выпадку змены кіраўніцтва.