20 чэрвеня 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўская на Мальёрцы выступіла на саміце спікераў парламентаў ЕЗ

46
Ціханоўская на Мальёрцы выступіла на саміце спікераў парламентаў ЕЗ

Пра што казала?

Святлана Ціханоўская 22 красавіка выступіла на саміце спікераў парламентаў ЕЗ у гішпанскай Мальёрцы і заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскую ініцыятыву Беларусі, а таксама падкрэсліла, што беларусы не хочуць быць часткай "расейскага свету". Пра гэта паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.

“Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не “расейскага свету”. І гаворка ідзе не толькі пра лепшае жыццё. Гэта пытанне нашага выжывання як нацыі. Дыктатары не спыняцца, пакуль мы іх не спынім. Іх немагчыма задобрыць. Іх немагчыма перавыхаваць. Іх можна толькі перамагчы”, - сказала Ціханоўская.

Яна мяркуе, што ў сілах парламентаў розных краін паўплываць на сітуацыю з Беларуссю.

“Парламенты могуць змяніць сітуацыю. У адрозненне ад многіх, вы можаце называць рэчы сваімі імёнамі: Лукашэнка і Пуцін - злачынцы. А Беларусь - гэта Еўропа, а не Расея. Падтрымайце еўрапейскія імкненні беларусаў. Неабходна, каб, калі прыйдзе час, дзверы ЕЗ былі адчыненыя для нас”, - дадала яна.

Святлана Ціханоўская заклікала еўрапейскіх парламентарыяў рабіць заявы і арганізоўваць слуханні аб Беларусі, а таксама ствараць у парламентах групы для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і надаць ім афіцыйны статус.

"Пакажыце на справе, што вы прызнаеце дэмакратычную Беларусь, а не нелегітымны рэжым у Менску", — сказала Ціханоўская.

Яна таксама паведаміла, што на наступным тыдні плануецца падпісанне мемарандума з Еўрапарламентам. Раней падобнай практыкі не было, але, паводле слоў Ціханоўскай, зараз цяжкі час і простых пастаноў недастаткова.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках