Загарадная рэзідэнцыя: пад Менскам прадаецца мілае лецішча коштам аднапакаёўкі
3- 23.04.2024, 10:11
- 5,400
![Загарадная рэзідэнцыя: пад Менскам прадаецца мілае лецішча коштам аднапакаёўкі](https://i.c97.org/ai/592583/aux-head-1713856189-20240422_dom__360.png)
Каля гарналыжных курортаў, з лазняй і мансардай.
Калі вы шукаеце сучасны дом у прыгожым месцы, то ў нас ёсць для вас адзін цікавы варыянт. Гэта лецішча размешчанае ў добрым садовым таварыстве, недалёка ад двух гарналыжных комплексаў - Сілічы і Лагойска. Дом поўнасцю гатовы да пражывання, і ўжо летам можа стаць вашай загараднай рэзідэнцыяй, піша realt.by.
![](https://i.c97.org/ai/592583/aux-1713856223-f60e808a32cacd4aa2b393ef487019ba.jpeg)
Знаходзіцца лецішча ў СТ «Верагі» ў Лагойскім раёне. Пра гэта садовае таварыства мы неяк расказвалі падрабязна. Ад МКАД да гэтых месцаў - блізу 30 кіламетраў.
Каркасны драўляны дом быў пабудаваны ў 2019-м годзе.
![](https://i.c97.org/ai/592583/aux-1713856224-8a444d227da87dc375d5ca07f46c9f38.jpeg)
![](https://i.c97.org/ai/592583/aux-1713856224-8af568eef69b60a4b64509269ea7df97.jpeg)
![](https://i.c97.org/ai/592583/aux-1713856224-32e5133fbe5eb2bbe3b40df949bce382.jpeg)
У катэджы - два ўзроўні. Агульная плошча ўсёй пабудовы складае блізу 200 квадратных метраў, жылая - блізу 100.
Унутры дома, мяркуючы з фота, дыхтоўнае сучаснае аздабленне. На першым паверсе размясцілася кухня-гасцёўня з панарамнымі вокнамі, на другім - спальні.
Ацяпляецца дом электрычнасцю (таксама ў доме ёсць камін для ўтульных вечароў), каналізацыя - мясцовая, вада - сезонная.
Да дома прымыкае адкрытая веранда, а на другім паверсе ёсць утульны балкон для чаявання.
Таксама на лецішчы ёсць свая лазня.
![](https://i.c97.org/ai/592583/aux-1713856224-5bcde02b6f2d09dc26530b98c5191d33.jpeg)
![](https://i.c97.org/ai/592583/aux-1713856224-b11b1c4f3520c849738840b19d47e262.jpeg)
![](https://i.c97.org/ai/592583/aux-1713856224-d8a916115014807998a158c8af614263.jpeg)
Каркасны дом стаіць на ўзвышшы. З дома адкрываецца маляўнічы від на наваколле. Плошча пляца складае 10 сотак.
Само садовае таварыства абгароджанае і газіфікаванае. Тут ёсць відэаназіранне, вулічнае асвятленне. Ну, а галоўнае — побач размешчаны не толькі лес, але і адразу два гарналыжныя комплексы: Сілічы і Лагойск. Да іх - блізу 1-2 кіламетраў. У пешай даступнасці ад лецішча ёсць і абсталяванае возера для купання.
Кошт лецішча - 59 тысяч даляраў.
![](https://i.c97.org/ai/592583/aux-1713856224-a7fe19be34afb3bbd4febc08471b5d1f.jpeg)