Сэйм Літвы разгледзеў прапанову пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія занадта часта ездзяць на радзіму
19- 23.04.2024, 12:59
- 13,444
Што пастанавілі?
Сэйм Літвы разгледзеў прапанову пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія занадта часта ездзяць на радзіму, піша LRT.
У аўторак парламентарыі разгледзелі законапраект аб прадаўжэнні абмежавальных мер. Адзін з пунктаў дакумента прапаноўваў абмяжоўваць колькасць разоў за год, калі беларусы могуць вяртацца на радзіму.
20 дэпутатаў Сэйма прагаласавалі за пазбаўленне дазволу на часовае пражыванне ў Літве тым расейцам і беларусам, якія выязджаюць у Расею і Беларусь больш за адзін раз на год, 47 былі супраць, 45 дэпутатаў устрымаліся.
За прапанову дазволіць адну паездку на тры месяцы выказаўся 41 сябра Сэйма, супраць - 37, устрымаліся - 39 сябраў Сэйма.