З Літвы высылаюць загадчыка гаспадаркі Януковіча
9- 23.04.2024, 14:28
- 10,144
![З Літвы высылаюць загадчыка гаспадаркі Януковіча](https://i.c97.org/ai/592627/aux-head-1713871720-20240326_foto2_360.jpg)
Ён жыў тамака з 2014 года.
Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пасля Майдана ўцёк у Расею, а ягоны паплечнік Андрэй Кравец з сям'ёй знайшоў прытулак у Літве.
Літоўскія службы спахапіліся толькі праз 10 гадоў, зараз Кравец пазбаўлены дазволу на жыхарства. Ён яшчэ спрабаваў вярнуць дазвол на жыхарства праз суд, але дарэмна. Краўца высылаюць з Літвы, паведамляе delfi.lt.
Са звестак Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ), у 2010 г., калі Януковіч атрымаў перамогу на выбарах ва Украіне, Кравец стаў кіраўніком ГУД, яго называлі “загадчыкам гаспадаркі Януковіча”.
Ён клапаціўся аб розных бытавых пытаннях. І рабіў ён гэты вельмі старанна: калі пасля Майдана Януковіч уцёк у Расею, людзі знайшлі ў яго рэзідэнцыі залатыя ўнітазы, прыватны заапарк і калекцыю антыкварных аўтамабіляў.
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871555-1.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871555-2.jpg)
"Кравец з жонкай Марынай Пялых удзельнічалі ў прысваенні рэжымам Януковіча мінімум 35 млрд. еўраў з бюджэту Украіны, займаліся фінансамі прэзідэнта, раскошай яго палацу", - сказана ў дакуменце ДДБ.
“Пасля ўцёкаў Януковіча, Кравец з жонкай таксама пакінуў Украіну”, - адзначае ДДБ.
У 2014 г. Кравец з сям'ёй атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве, ён правёў тут амаль 10 гадоў, заснаваў бізнэс. Службы звярнулі на яго ўвагу ў пачатку 2023 года, праз год пасля ўварвання Расеі ва Украіну.
“Паводле ацэнкі ДДБ, Кравец і Пялых падтрымлівалі сувязі з асяроддзем Януковіча, працавалі на яго прарасейскі рэжым, таму павінны былі быць лаяльныя ў дачыненні да Расеі і яе агрэсіўнай замежнай палітыкі, якая нясе пагрозу і нацыянальнай бяспецы Літвы. Расейскія службы могуць выкарыстоўваць Кравўца і Пялых у сваіх мэтах як лаяльных і надзейных асоб”, – сказана ў дакуменце ДДБ ад 6 лютага 2023 г.
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871555-3.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871555-4.jpg)
На падставе гэтага дакумента Дэпартамент міграцыі 4 сакавіка 2023 г. прыняў пастанову не падаўжаць дзеянне дазволу на жыхарства Краўца і яго сям'і.
Кравец абскардзіў гэту пастанову ў судах усіх магчымых інстанцый, кропку ў ягонай справе паставіў Галоўны адміністрацыйны суд Літвы на мінулым тыдні.
Кравец запэўніваў, што ацэнка ДДБ дадзеная толькі на здагадках, напраўду ён падтрымлівае Украіну.
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871555-5.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871555-6.jpg)
Кравец запэўніваў, што ўсе ягоныя кантакты з Януковічам былі толькі працоўнымі, а пасля лютага 2014 г. усе сувязі перарваліся. Аднак суды адхілілі ягоныя аргументы як неабгрунтаваныя.
“Грамадзяне Украіны Кравец і Пялых, падтрымліваючы сувязі з асяроддзем Януковіча і працуючы на яго прарасейскі рэжым, павінны былі быць лаяльныя ў дачыненні да расейскіх уладаў і яе агрэсіўнай замежнай палітыкі, якая нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы”, - канстатаваў у 2023 годзе Адміністрацыйны суд Віленскай акругі.
На думку суда, той факт, што яны займаюцца прыватным бізнэсам і не былі судзімыя ва Украіне, не азначае, што іх сувязі з Януковічам і ягоным асяроддзем перарваліся, і яны не нясуць пагрозы нацыянальнай бяспецы краіны.
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871555-7.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871556-8.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871556-9.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871556-10.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871556-11.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871556-12.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871556-13.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871556-14.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871556-15.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871557-16.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871557-17.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871557-18.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/592627/aux-1713871557-19.jpg)