3 траўня 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Расеі касуюць дэманстрацыі, парады і салюты на 9 траўня

20
Па ўсёй Расеі касуюць дэманстрацыі, парады і салюты на 9 траўня

На Краснай плошчы вайсковай тэхнікі будзе ў 2,5 раза менш, чым да вайны.

За два гады вайны маштаб святочных майскіх мерапрыемстваў у Расеі значна скараціўся, піша Telegram-канал «Можем объяснить».

Тэхнікі на парадзе Перамогі стала ў 2,5 раза менш. Сёлета па Краснай плошчы праедуць 75 адзінак тэхнікі, абяцаў Сяргей Шайгу. Для параўнання, у перадваенным 2021 годзе ў Парадзе ўдзельнічала 197 адзінак.

Названыя міністрам лічбы напраўду могуць быць яшчэ меншымі. Так, летась ён анансаваў 125 адзінак, аднак назіральнікі налічылі толькі 51. Адзіным танкам быў Т-34 часоў Другой сусветнай вайны.

Пралёта авіяцыі не было ні ў 22, ні ў 23 годзе - у гэтым яго анансавалі.

Мінабароны Вялікабрытаніі і апытаныя заходнімі СМІ аналітыкі меркавалі, што змяншэнне колькасці танкаў і бронемашын на Парадзе звязана з тым, што там звычайна дэманстраваліся "найноўшыя распрацоўкі" - але на фронце іх няма. І расейскія ўлады не хацелі наклікаць на сябе крытыку з гэтай нагоды. Расейскія прапагандысты тлумачылі гэта тым, што ўся тэхніка акурат адправілася на вайну.

Як і летась, некалькі рэгіёнаў абвясцілі аб скасаванні парадаў – гэта прымежныя Белгарадская, Курская і Бранская вобласці, а таксама Разанская і Пскоўская вобласці. Не будзе парадаў і ў акупаваным Крыме. Усе гэтыя рэгіёны падпадалі пад удары украінскіх дронаў.

У Стаўрапольскім краі, Варонежскай і Омскай абласцях скасавалі святочныя салюты на Дзень Перамогі

У некалькіх гарадах скасавалі традыцыйныя першамайскія дэманстрацыі. Іх не будзе ў Хабараўску, Омску, Якуцку, Сімферопалі, Валгаградзе і іншых гарадах. Летась годзе дэманстрацыю скасавалі і ў Маскве, у гэтым аб'яў аб ёй пакуль не было.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках