24 чэрвеня 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая знайшла ў падсобцы менскага казіно «цікавы смартфон»

7
Падатковая знайшла ў падсобцы менскага казіно «цікавы смартфон»

І раскруціла з яго маштабную справу.

У Менску працавала казіно, уладальнікі якога парушалі мноства правіл і недаплачвалі падаткі. Супрацоўнікі сталічнай падатковай інспекцыі разабраліся ў чарнавой бухгалтэрыі ўстановы дзякуючы канфіскаванаму смартфону, паказанням сведкаў і запісам з камер назірання. У ведамстве распавялі, як пакаралі вінаватых, піша zerkalo.io.

Праверка казіно доўжылася з сакавіка. Тады падаткавікі апыталі працаўнікоў ігральнай установы і прыйшлі да высновы, што яны не проста хлусяць, але яшчэ і выгароджваюць сваё начальства.

Так, дзве касіркі незаконна выдавалі выйгрышы самаабмежаваным гульцам і ўносілі недакладныя звесткі аб выплатах у спецыяльную кампутарную сістэму. Дзяўчаты ўсё адмаўлялі, але давесці іх віну ўдалося дзякуючы паказанням сведкаў і запісам з камер назірання. Супрацоўніцам далі штраф у суме пяці базавых адзінак (200 рублёў).

Падаткавікі падкрэслілі, што абедзве дзяўчыны іншагароднія і здымаюць у Менску жыллё, пры гэтым заробак касіраў у казіно - 500 рублёў.

- Дарэчы, у адной парушальніцы на твары відавочны эфект ад уколаў прыгажосці, а гэта мінімум яе месячны заробак, а то і два. Паверце, у нас ёсць спецыялісты ў б'юці-сферы, якія беспамылкова вызначаюць кошт такіх паслуг, - распавялі ў ведамстве.

Там зрабілі выснову, што «працаўнікі, відавочна, атрымліваюць больш, чым афіцыйна зарабляюць».

Акрамя таго, падчас агляду памяшканняў казіно інспектары знайшлі і канфіскавалі «цікавы смартфон», у якім змяшчалася чарнавая бухгалтэрыя ігральнай установы - у тым ліку звесткі аб самаабмежаваных асобах, якія незаконна дапускаліся да гульні, фактычнае абарачэнне незаконных ставак і выплаты выйгрышаў самаабмежаваным гульцам.

У выніку высветлілася, што выплаты гульцам, не паказаныя ў сістэме, склалі крыху менш за 4 000 000 рублёў, з якіх уладальнікам казіно давядзецца заплаціць падаткі на папярэднюю суму прыблізна 800 000 рублёў.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя сем службовых асоб, на якіх было складзена дзесяць пратаколаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках