24 чэрвеня 2024, панядзелак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія нацгвардзейцы здзейснілі магутны прарыў на ўсходзе

1
Украінскія нацгвардзейцы здзейснілі магутны прарыў на ўсходзе

Палонныя расейцы не паспелі зразумець, што адбылося.

Украінскія вайскоўцы сіламі некалькіх брыгад змаглі прасунуцца фактычна без супраціву ў Серабранскім лесе і вярнуць пад кантроль Украіны частку тэрыторый. Пра гэта ў інтэрв'ю LIGA.net расказаў камандуючы Нацгвардыі Украіны, брыгадны генерал Аляксандр Піўненка.

Генерал растлумачыў «віртуознасць камандзіраў» украінскага войска на прыкладзе поспехаў у раёне Серабранскага лесу.

«Расейцы цэлы дзень не маглі зразумець, чаму мы з'явіліся там, дзе нас не было. Падрыхтоўка праводзілася максімальна таемна, адцягнулі іх увагу. Тры брыгады прайшлі наперад. Супраціву не было. Вярнулі частку тэрыторыі. Палонныя расейцы не паспелі зразумець, што адбылося», - распавёў ён і падкрэсліў, што гэта - «віртуознасць камандзіраў».

Ён таксама адзначыў, што ў Нацыянальнай гвардыі Украіны існуе батальённа-тактычная група, якая складаецца з пэўных падраздзяленняў брыгад аператыўнага прызначэння і паспяхова адбівае варожыя атакі.

«Яна добра сябе выяўляе на адным з кірункаў, паспяхова адбівае ўсе наступы супраціўніка. Мала таго, яшчэ і адваёўвае ў ворага пэўныя тэрыторыі», - распавёў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках