24 чэрвеня 2024, панядзелак, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў інаўгурацыі Пуціна прымусяць здаць ПЛР-тэсты

10
Удзельнікаў інаўгурацыі Пуціна прымусяць здаць ПЛР-тэсты

Нягледзячы на канец пандэміі.

Пуцін працягвае баяцца заражэння COVID-19, хаця каранавірусныя абмежаванні скасавалі ў краіне амаль два гады таму. Усіх гасцей, запрошаных на інаўгурацыю расейскага дыктатара 7 траўня, абавязалі здаць ПЛР-тэсты за дзень да мерапрыемства, паведаміў старшыня камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Андрэй Клішас, піша The Moscow Times.

«У нас інаўгурацыя 7-га. Будзе інфармацыя наконт тэставання. Стандартная працэдура. Адзін раз. Яна будзе 6-га», - сказаў сенатар.

Аналагічнае распараджэнне разам з запрашэннем на цырымонію інаўгурацыі атрымалі некаторыя губернатары. Сярод іх кіраўнік Калінінградскай вобласці. «Антон Андрэевіч [Аліханаў] атрымаў, тэст [ПЛР], як звычайна, за дзень», - пацвердзіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Лыскоў. Тое ж самае паведамілі ў адміністрацыях Астраханскай і Ульянаўскай абласцей.

Раней на неабходнасць праходзіць тэст на каранавірус перад інаўгурацыяй Пуціна паскардзіліся ў Дзярждуме. Некаторыя дэпутаты заявілі, што іх прымушаюць здаваць аналіз 5 траўня, у дзень праваслаўнага Вялікадня, хаця яны нават не атрымалі афіцыйнага запрашэння на мерапрыемства.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках