20 чэрвеня 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Пуціна вынесла ў брэжнеўскі час

11
Эксперт: Пуціна вынесла ў брэжнеўскі час

Расея ўсё больш нагадвае Савецкі Саюз.

Рэпрэсіўная паліцэйская дзяржава, якая жорстка кантралюе інфармацыю, мастацтва, прадпрымальніцтва і іншыя чалавечыя пачынанні — усё гэта сучасная Расея падчас кіравання Пуціна.

Старажылы пацвердзяць, што ўсё гэта вельмі нагадвае Савецкі Саюз на пачатку 1970-1980 гадоў. Пра гэта FREEДOM распавёў супрацоўнік факультэта сацыяльных навук Карлава ўніверсітэта ў Празе (Чэхія) Дзмітрый Дуброўскі.

Са слоў Дуброўскага, жаданне гаспадара Крамля ператварыць сучасную Расею ў Савецкі Саюз звязанае, хутчэй за ўсё, з яго настальгіяй па «залатых гадах савецкай імперыі». Пры гэтым Расея новага ўзору будуецца выключна старымі савецкімі метадамі.

«Нядаўна мне трапіўся рэкламны ролік, які заклікае расейцаў ісці на вайну супраць Украіны. Гэта быў нейкі ўрывак з нашумелага прапагандысцкага фільма «Слова пацана». Сутнасць сюжэту: маладзён прыходзіць на вытворчасць, а яму старэйшы майстар дапамагае, у выніку хлопец дабіваецца поспехаў у робататэхніцы. Здавалася б, нічога незвычайнага. Але ўсё гэта было. У пачатку 1970-х гадоў. Менавіта ў Савецкім Саюзе тых часоў папулярызаваліся рабочыя прафесіі, апявалася праца чалавека і яго працоўны подзвіг. Ствараецца ўражанне, што Пуціна вынесла ў брэжнеўскі час і ён ставіць задачу сваім падначаленым прайграваць у краіне ўсё тое, што ў яго калісьці мільгала перад вачыма», - адзначыў эксперт.

У сучаснай Расеі адраджаюць савецкія традыцыі і сімвалы: піянерыю, дакучлівую рэкламу тэхнікумаў і ПТВ (прафесійна-тэхнічныя вучэльні) і г. д. І што цікава, расейцы гэтага нават не заўважаюць. Яны прызвычаіліся жыць з думкай, што Расеі патрэбны Савецкі Саюз.

Дуброўскі акцэнтаваў увагу на тым, што большасць расейцаў таксама не бачаць, што часта афіцыйныя заявы расейскіх уладаў не супадаюць з рэальнасцю.

«Возьмем гучныя заявы, што трэба абараняць дзяцей, мацярынства і г. д. І ў той жа час мы бачым рэальныя факты – Дзяржаўны савет Татарстана падрыхтаваў законапраект, які дазваляе дзецям працаваць на шкодных і небяспечных вытворчасцях. Таму заявы аб абароне дзяцей - пустыя і фальшывыя. Пуціну няма справы да дзяцей. Цяпер для яго самае галоўнае - забяспечыць плынь набояў на фронт», - канстатаваў эксперт.

Ён таксама адзначыў, што прыцягненне дзяцей для працы на шкодных вытворчасцях у РФ вельмі нагадвае нацысцкую Нямеччыну ў 1944-1945 гадах, дзе іх прымушалі працаваць на прадпрыемствах ВПК (вайскова-прамысловага комплексу) і нават ваяваць на фронце.

«Цяпер у Расеі ёсць каго адпраўляць на вайну. Вайскоўцы, добраахвотнікі і кантрактнікі, якім прапануюць прыстойныя грошы, мабілізаваныя. Таму зараз пытанне аб адпраўцы дзяцей на вайну не стаіць. У той жа час ад Расеі і яе ўлад можна чакаць чаго заўгодна. Таму ўпэўнена заяўляць, што такое ніколі не здарыцца, я не магу», - рэзюмаваў эксперт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках