20 чэрвеня 2024, Чацвер, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці яйкі даражэюць у 15 разоў хутчэй, чым у Менскай

3
У Гарадзенскай вобласці яйкі даражэюць у 15 разоў хутчэй, чым у Менскай

У краіне разагналася інфляцыя.

Паводле вынікаў I квартала 2024 года рост коштаў яек у Гарадзенскай вобласці быў у 15,1 разу большы, чым у Менскай, – 4,97% супраць 0,33%, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз афіцыйных звестак Белстата.

У Гомельскай вобласці яйкі падаражэлі на 4,36%, у Віцебскай – на 2,44%, Магілёўскай – на 1,46%, Берасцейскай – на 0,70%, у Менску – на 1,80%.

У 2023 годзе найбольш кошты яек павялічыліся ў Магілёўскай вобласці і Менску – адпаведна на 12,36% і 12,08% пры сярэднім росце коштаў харчовых тавараў на 6,76% (без уліку алкаголю і тытуню – на 4,86%). Меншым быў рост коштаў у Менскай (9,81%), Берасцейскай (9,33%), Гарадзенскай (9,22%), Гомельскай (5,58%) і Віцебскай (5,43%) абласцях.

За студзень – сакавік 2024 года сярод харчовых тавараў найбольш прыкметна падаражэлі салодкі перац (34,63%), морква (26,55%) і вінаград (25,96%). Калі выключыць гародніну і садавіну, кошт якіх вельмі залежыць ад сезонных чыннікаў, то ў лідарах у падаражанні аліўкавы алей (7,34%), піва (5,88%) і рыбныя прэсервы (5,22%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках