3 траўня 2024, Пятніца, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны пакідае Украіну: Што вядома пра новую пасаду экс-галаўкама УСУ

26
Залужны пакідае Украіну: Што вядома пра новую пасаду экс-галаўкама УСУ
ВАЛЕРЫ ЗАЛУЖНЫ

Перад «жалезным генералам» стаяць новыя задачы.

Былы галоўны камандзір УСУ Валеры Залужны ўжо неўзабаве можа пакінуць Украіну. Усё праз новую пасаду, пра якую раней паведамляў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Кажуць, што брытанцы нарэшце пагадзіліся на кандыдатуру «жалезнага генерала» і той неўзабаве можа заняць новую дыпламатычную пасаду.

Што вядома наконт прызначэння Залужнага, ці сапраўды ён ужо неўзабаве ўзначаліць амбасаду ў Лондане і якія новыя задачы будуць стаяць перад «жалезным генералам»? Падрабязнасці расказаў ТСН журналіст Арцём Зябкін.

Залужны хутка будзе ў Лондане?

Залужны ўжо на паўдарогі ў Лондан і атрымаў усе неабходныя дазволы. Былы генпракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што экс-галаўкам УСУ Валеры Залужны нарэшце атрымаў агрэман ад Брытаніі. А гэта значыць, што Валеры Фёдаравіч вельмі хутка можа ўзначаліць дыппрадстаўніцтва.

– Лондан накіраваў агрэман – гэта значыць узгадненне на прызначэнне амбасадарам спадара Залужнага. Так што хуткім часам мы, нарэшце, амаль праз год, а можа і больш, атрымаем у Лондане амбасадара Украіны. 5-6 дзён таму ўзгаднілі агрэман, – паведаміў Луцэнка.

Пра гэта Луцэнка заявіў 19 красавіка, з тых часоў афіцыйных пацверджанняў ягоных словаў не было, аднак сам Луцэнка мяркуе, што вельмі хутка пра прызначэнне абвесцяць і на Банкавай. Сам жа Залужны, паводле ягоных словаў, на фінальнай стадыі падрыхтоўкі да новай пасады: ён ужо прайшоў усе праверкі ў МЗС і цяпер фармуе каманду новай амбасады.

Дарэчы, сам Залужны пра сваё новапрызначэнне да гэтага часу не сказаў ні слова.

Амбасадар у Брытаніі Украіне вельмі патрэбны. На самай справе гэтае ключавое для Украіны прадстаўніцтва пустуе ўжо амаль год – з ліпеня 2023-га. Экс-амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі Вадзім Прыстайка не так даўно ўзначальваў МЗС і быў дасведчаным дыпламатам.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках