3 траўня 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Трамп зрабіў нечаканую заяву пра Джонсана пасля галасавання пра дапамогу Украіне

20
The Guardian: Трамп зрабіў нечаканую заяву пра Джонсана пасля галасавання пра дапамогу Украіне
ДОНАЛЬД ТРАМП

Экс-прэзідэнт ЗША рэзка змяніў пазіцыю.

Былы прэзідэнт ЗША, рэспубліканец Дональд Трамп рэзка змяніў пазіцыю датычна Украіны. Ён пахваліў спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША Майка Джонсана пасля таго, як пад ягоным кіраўніцтвам дапамога Кіеву была адноўленая. Пра гэта піша The Guardian (пераклад – dialog.ua).

«Я думаю, што ён вельмі добры чалавек. Ведаеце, ён вельмі цвёрда падтрымаў мяне ў пытанні NATO… Я думаю, што ён вельмі добры чалавек. Я думаю, ён вельмі стараецца», – сказаў Трамп.

Ёсць меркаванне, што трампісты рэзка змянілі сваю пазіцыю датычна ваеннай дапамогі Украіны пасля таго, як у Расеі была пачатая крымінальная справа на шэраг кангрэсмэнаў ЗША аб «фінансаванні тэрарызму». Нібыта рэспубліканцы не стрывалі такой абразы з боку Масквы, і Трамп быў змушаны браць да ўвагі іхняе меркаванне, каб не страціць падтрымкі ў партыі. Наколькі гэта адпавядае праўдзе, невядома.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках