24 чэрвеня 2024, панядзелак, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўнеслі важныя змены ў правілы рэгістрацыі аўто

У Беларусі ўнеслі важныя змены ў правілы рэгістрацыі аўто

У тым ліку скарочаны тэрмін зняцця аўто з уліку.

Пытанні дзяржрэгістрацыі і дзяржуліку транспартных сродкаў у Беларусі змяніў саўмін. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У дакуменце сказана пра змяненне парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, у тым ліку зняцця іх з уліку.

Сярод іншага, прававым актам прадугледжаная магчымасць выдачы пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку ў выпадках ягонай страты (крадзяжу), непрыдатнага для выкарыстання стану або выдачы такога пасведчання ўзамен тэхнічнага пашпарта без правядзення агляду транспартнага сродку.

Таксама павялічаны тэрмін абарачэння ўласніка для рэгістрацыі транспартнага сродку з 10 да 30 дзён.

Яшчэ скарэктаваныя патрабаванні да парадку рэгістрацыі пасля правядзення праверкі, звязанай з выяўленнем прыкметаў відазмянення ідэнтыфікацыйнага нумара або падробкі рэгістрацыйных дакументаў.

Акрамя таго, скарочаны тэрмін зняцця аўто з уліку з трох гадоў да аднаго года ў выпадку яго ўтылізацыі.

Адзначаецца, што асноўныя палажэнні пастановы пачынаюць дзеянне з 17 чэрвеня 2024 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках