16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка Шайгу затрымалі паводле падазрэння ў атрыманні хабару

23
Намесніка Шайгу затрымалі паводле падазрэння ў атрыманні хабару
ЦІМУР ІВАНОЎ

Пра гэта паведаміў Следчы камітэт РФ.

Пра гэта паведаміў Следчы камітэт РФ.

Паводле падазрэння ў атрыманні хабару затрыманы намеснік Міністра абароны РФ Іваноў Цімур. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце РФ.

«Паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 6 арт. 290 КК РФ (атрыманне хабару), затрыманы намеснік Міністра абароны РФ Іваноў Цімур Уладзіміравіч», – паведамляе афіцыйны telegram-канал СК «Следкам».

Як паведамляе The Moscow Times, Іваноў стаў намеснікам кіраўніка Мінабароны РФ у траўні 2016 года. Яму пагражае да 15 гадоў калоніі.

Адзначаецца, што пра карупцыйныя схемы Іванова стала вядома ў расследаванні ФБК. Іваноў пабудаваў сабе лецішчы на Рублёўцы і ў Цверы на адкатах ваенных падраднікаў, паведамлялі паплечнікі Аляксея Навальнага.

Рахункі Іванова на будаўніцтва ягоных асабістых дамоў, аплачваюць «Оборонспецстрой» і «Альбатрос», падраднікі Мінабароны РФ, якія займаліся акупацыяй Марыюпаля.

Іваноў курыраваў пытанні, звязаныя з кіраваннем маёмасцю і раскватараваннем войскаў, жыллёвае і медыцынскае забеспячэнне Узброеных сілаў Расеі. Адказваў за будаўніцтва, рэканструкцыю і капітальны рамонт аб'ектаў Мінабароны Расеі і ваенную іпатэку.

Іваноў – найбагацейшы сілавік 2019 года паводле версіі Forbes.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках