20 траўня 2024, панядзелак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцы скардзяцца на чэргі грузавікоў на мяжы з Беларуссю

4
Літоўцы скардзяцца на чэргі грузавікоў на мяжы з Беларуссю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Названы шэраг праблем.

Блізу двух кантрольна-прапускных пунктаў, якія засталіся на мяжы Літвы і Беларусі, стаяць вялізныя чэргі аўтамашын, якія рухаюцца вельмі марудна і практычна не змяншаюцца. Літоўцы незадаволеныя сітуацыяй, яны турбуюцца за сваю бяспеку, а таксама праз тое, што тым, хто працуе ў Вільні, стала праблематычна дабірацца ў офісы. Пра гэта паведамляе Delfi.

«Жыхары насамрэч незадаволеныя, асабліва тыя, хто жыве ў тым баку, каму кожны дзень даводзіцца ездзіць. Яны падкрэсліваюць пытанне бяспекі і немагчымасці праехаць», - сказаў мэр Віленскага раёна Роберт Духневіч.

З яго слоў, у тых месцах, дзе кіроўцы грузавікоў доўга стаяць, вельмі брудна, бо няма кантэйнераў для смецця. Акрамя таго, няма прыбіральняў.

Паводле ацэнак мэра, чэргі хутка дасягнуць мяжы літоўскай сталіцы.

«Могуць толькі павялічвацца, калі нешта адбудзецца ці перад святамі. Яны ўжо зараз вялізныя, па дзесяць кіламетраў, неўзабаве дасягнуць мяжы Вільні. З таго, што я бачыў у Віленскім раёне, я ездзіў глядзець, дык чэргі вялікія нават у звычайныя дні, не ў святочныя. Калі ехаць у бок Рукайняй, чарга была 15 кіламетраў да мяжы, а ў мінулыя выходныя 18 і больш. Чэргі набліжаюцца да ўрбанізаваных тэрыторый, да мяжы Немежыса. Калі будуць святы, чарга яшчэ павялічыцца на пяць кіламетраў. Я мяркую, гэта ненармальна», - адзначыў мэр.

Ён выказаў меркаванне, што палепшыць сітуацыю магла б большая колькасць спецыяльных стаянак для грузавікоў.

Тым часам у Нацыянальным цэнтры кіравання крызісамі адзначылі, што чэргі выраслі праз больш дбайны надгляд грузаў у сувязі з санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і Расеі, а таксама праз набліжэнне праваслаўнага Вялікадня.

«Вялікія чэргі асабліва шмат клопатаў даставілі жыхарам Шальчынінскага раёна, якія ездзяць на працу ў Вільню, бо на дарогах з'явіліся заторы, часта ўзнікаюць аварыйныя сітуацыі», — распавялі ў цэнтры.

Там дадалі, што фургоны накіроўваюць на стаянкі і іншыя трасы, каб вызваліць дарогу да Вільні.

Паводле звестак літоўскіх пагранічнікаў на 24 красавіка, на стаянцы Медынінскага пункта пропуску чакаюць выезду 817 цягачоў, запланаваны час іх чакання — 106 гадзін. У Шальчынінскім раёне ў чарзе сабраліся 673 цягачы, запланаваны час чакання — 112 гадзін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках