Еўракамісія выдзеліла Украіне рату на 1,5 млрд еўра
- 24.04.2024, 18:03
- 1,580
У рамках новага механізму падтрымкі Кіева з боку ЕЗ на 50 млрд еўраў.
Еўрапейская камісія ў сераду, 24 красавіка, абвясціла аб выдзяленні Украіне другой раты на 1,5 млрд еўра макрафінансавай дапамогі з пакета падтрымкі на агульную суму 50 млрд еўраў.
«Украіна нясе на сваіх плячах непамерны цяжар дзеля ўсіх нас. Сёння мы выдзяляем дадатковыя 1,5 млрд еўра ў рамках 50-мільярднага пакета Ukraine Facility. Гэта жыццёва важна для падтрымання працаздольнасці дзяржавы і службаў Украіны, пакуль яна змагаецца з агрэсарам. Еўропа застаецца адзінай і рашучай», - пракаментавала рату старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.
Ukraine is carrying a heavy burden on its shoulders for all of us.
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) April 24, 2024
Today, we disburse an additional €1.5 bn, under the €50 bn Ukraine Facility.
This is vital to keep Ukraine's state & services running, while it fights back the aggressor.
Europe remains united and resolute.