СБУ паказала, як «адключае» расейскія сістэмы РЭБ
- 24.04.2024, 18:43
- 9,370
Відэа.
Сілы абароны Украіны на сталай аснове знішчаюць расейскія комплексы назірання і сродкі РЭБ на полі бою. Для гэтага яны выкарыстоўваюць дроны-камікадзэ.
Аб гэтым паведамляе Charter97.org са спасылкай на Службу бяспекі Украіны.
У СБУ ўдакладнілі, што выкарыстоўваюць дроны-камікадзэ для ўдараў па комплексах відэацеплавізійнага і тэхнічнага назірання «Мурам», «Грэнадзёр» і «Пергам».
Расейцы выкарыстоўваюць іх для выяўлення ўкраінскіх абаронцаў і карэкціроўкі артылерыйскіх удараў.
«Акрамя таго, кіберспецыялісты СБУ паляць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, прызначаныя для падаўлення сувязі», - патлумачыла спецслужба.
У СБУ ўдакладнілі, што знішчаюць не толькі комплексы РЭБ, але і іншую тэхніку акупантаў. У апошні час здолелі падбіць:
15 комплексаў назірання;
28 сродкаў РЭБ і РЭР, сярод якіх: «Сілок-01», «Поле-21», «Стрыж», Р-330Ж «Жыхар»;
4 вузлы сувязі ворага;
27 адзінак аўтамабільнай і спецыялізаванай тэхнікі;
6 танкаў;
5 гаўбіц Д-30;
5 ББМ;
3 САУ;
7120 мм мінамётаў з разлікамі.