ГУР атакавала Новаліпецкі металургічны камбінат
7- 24.04.2024, 19:30
- 23,566
Што вядома.
У ноч на 24 красавіка ў выніку спецаперацыі Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны быў атакаваны Новаліпецкі металургічны камбінат.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх спецслужбаў, у выніку паражэння дронамі-камікадзэ была часткова разбураная кіслародная станцыя металургічнага камбіната і выведзеныя са строю два кіслародныя блокі.
Такое пашкоджанне металургічнага камбіната будзе мець працяглы ўплыў на работу прадпрыемства.
Заўважым, што Новаліпецкі металургічны камбінат з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў чорнай металургіі ў РФ. Прадпрыемства працуе на вайскова-прамысловы комплекс Расеі і выконвае значную колькасць дзяржаўных заказаў.
Дарэчы, сыравіна камбіната выкарыстоўваецца ў вырабе расейскіх ракет, артылерыі і беспілотнікаў.
Жыхары рэгіёну, якія чулі выбухі дронаў-камікадзэ, сцвярджаюць, што перад атакай не было абвесткі аб паветранай трывозе.