Reuters: ЗША таемна паставілі Украіне ракеты ATACMS
12- 24.04.2024, 20:07
- 23,138
Кіеў ужо пачаў іх ужываць.
Злучаныя Штаты ў сакавіку таемна перадалі Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS, і Кіеў ужо выкарыстоўваў іх, паведамляе Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.
Паводле звестак выдання, у сакавіцкі пакет дапамогі памерам $300 млн увайшла значная колькасць такіх ракетаў. Улады ЗША і Украіны пра гэта пакуль не паведамлялі.
УСУ ўпершыню ўжылі ракеты раніцай 17 красавіка, піша Reuters.