29 траўня 2024, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не задавальняе расейцаў: кім могуць замяніць хворага Кадырава

Не задавальняе расейцаў: кім могуць замяніць хворага Кадырава
РАМЗАН КАДЫРАЎ

Крэмль робіць стаўку на больш сістэмнага гульца.

Расейскія СМІ паведамляюць, што кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў смяротна хворы. Крэмль спрабуе актыўна ўдзельнічаць у магчымых глабальных зменах у Чачэніі, таму падбірае яму выгадную для сябе замену.

Замяніць Кадырава можа Апці Алаўдзінаў. Пра гэта «24 Каналу» распавёў пісьменнік, апазіцыянер, публіцыст і грамадскі дзеяч Расціслаў Мурзагулаў, зазначыўшы, што ён з'явіўся ў медыйнай прасторы яшчэ да паведамленняў аб стане здароўя Кадырава. Ён адзначыў, што ўжо тады было зразумела - яго разглядаюць як кандыдата на нейкую пасаду.

Хто можа замяніць Кадырава

Мурзагулаў адзначыў, што Апці Алаўдзінаў мае еўрапейскую знешнасць і гаворыць па-руску амаль без акцэнту. Ён не носіць доўгую бараду, што для чачэнца абуральна, паколькі барада ў ісламскім свеце - прыкмета веры ў Алаха.

Уладзімір Пуцін і яго асяроддзе могуць вызначыцца, на думку Расціслава Мурзагулава, калі Алаўдзінаў - пратэжэ Кадырава, то ён можа стаць выдатнай яго заменай. Гэта добрая нагода, каб імідж Чачэніі, які з Кадыравым выглядае вельмі кансэрватыўным і ісламісцкім у вачах расейцаў, змяніць на нешта больш лаяльнае.

«Таму яны, магчыма, надумалі змяніць Рамзана Кадырава на больш вонкава еўрапеізаванага чалавека. Каб зменшыць негатыў, які ён распаўсюджвае. Чачэнцы ў Расеі, якія яго ведаюць паводзяць сябе напышліва. Гэта не задавальняе расейцаў, таму адным з пераемнікаў Кадырава можа стаць Апці Алаўдзінаў», – выказаў меркаванне ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках