Беларус з дапамогай ката спрабаваў адвучыць суседа паркавацца пад вокнамі
11- 25.04.2024, 9:38
- 9,600
Справа мела нечаканае развіццё.
Жыхару вуліцы Жукава ў Гомелі не падабалася, што сусед паркуе пад вокнамі свой аўтамабіль. І тады мужчына адважыўся на крайнія меры, аб чым зараз моцна шкадуе. Падрабязнасці парталу «Белка» распавялі ў пракуратуры Гомеля.
Супрацьстаянне паміж мужчынамі пачалося паўгода таму. Аднаго з іх абурыла, што перад яго домам аўтаўладальнік пакідае свой Ford, прытым што жыве ў іншым доме, побач з якім ёсць свае парковачныя месцы.
Неяк у сакавіку гомелец выйшаў на двор і зноў убачыў аўто, якое мазоліла вочы. Тут жа саспела думка правучыць яго гаспадара. З трох колаў ён спусціў паветра, а ў чацвёртым прасвідраваў дзіркі дрылём.
Але на гэтым мужчына не супакоіўся. Падняўся ў кватэру, дзе з кацінага латка ўзяў фекаліі свайго гадаванца і імі выпацкаў акно, дзверы і ручку дзвярэй кіролўцы вўто.
- Асобу падазраванага выявілі, калі гаспадар пацярпелага аўто ўспомніў леташнюю сварку. Жыхар дома прызнаўся ў хуліганстве, выказаў гатоўнасць аплаціць кошт рамонту кола. Расследаванне крымінальнай справы закончанае і перададзенае на разгляд у суд, - распавёў памочнік пракурора горада Гомеля Андрэй Бандарэнка.