23 траўня 2024, Чацвер, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зноў паскардзіліся на аўтобусы МАЗ

10
У Расеі зноў паскардзіліся на аўтобусы МАЗ

Спрыяюць рэзкаму стылю кіравання.

Супрацоўнікі адной з транспартных кампаній Раскі прыехалі на Менскі машынабудаўнічы завод, каб паглядзець, як вырабляюць аўтобусы, якія пасля ідуць на экспарт у РФ. Так, расейскі перавозчык расказаў, што іх не задавальняе ў беларускай тэхніцы.

Са слоў расейцаў, галоўная хіба ў тым, што дэфект аўтаматычнай каробкі пераключэння перадач «выяўляецца ў рэзкіх штуршках пры гамаванні аўтобуса».

«Мы атрымліваем зваротную сувязь аб рэзкім стылі кіравання кіроўцаў, на самай справе кіроўца тут не пры чым», – адзначылі ў расейскай транспартнай кампаніі.

Каробку перадач у аўтобусах мяняюць, але не так хутка - пастаўкі запчастак затрымліваюцца, паведаміў Інтэрнэт-партал Архангельска 29.ru.

Таксама расейцы падкрэслілі, што ў халодную пару года сутыкаюцца з некарэктнай працай ПВР (падагравальніка вадкасці рухавіка). Гэта выяўляецца ў выхадзе з ладу блокаў кіравання, індыкатараў полымя і дадатковай цыркуляцыйнай помпы. Акрамя таго, прадстаўнікі расейскай дэлегацыі выявілі некарэктную работу кандыцыянераў у летнюю пару года.

«Нам неабходна палепшыць супрацоўніцтва з беларускімі калегамі ў частцы развіцця сістэмы гарантыйнага і постгарантыйнага абслугоўвання аўтобусаў праз паляпшэнне лагістыкі і скарачэнне тэрмінаў пастаўкі запасных частак, навучанне спецыялістаў і падрыхтоўку кадравага рэзерву», - адзначылі прадстаўнікі транспартнай кампаніі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках