5 траўня 2024, Нядзеля, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шпацырую з сабакам і ледзь не плачу, калі бачу ўсё гэта»

29
«Шпацырую з сабакам і ледзь не плачу, калі бачу ўсё гэта»

Мянчанка прайшлася па лесапарку ў Сцяпянцы.

Усе афіцыйныя менскія паркі добрыя як на падбор: у які час не прыйдзі — у іх будзе чыста і прыбрана. Яшчэ і момант, калі з вялізных машын паліваюць клумбы, можна заспець. Іншая справа - менш добраўпарадкаваныя (але не менш папулярныя ў гараджан) зялёныя тэрыторыі: там ужо можна сутыкнуцца з непрывабнай карцінай. На стан лесапарку ў Сцяпянцы паскардзілася "Онлайнеру" мянчанка Настасся. Дзяўчына жыве ў раёне вуліцы Солтыса і рэгулярна ходзіць на шпацыр у найбліжэйшы лес. А там...

- У гэты раён я пераехала прыкладна тры гады таму. Вельмі радавалася таму, што ў пешай даступнасці лес - шпацырую там кожны дзень: з сабакам ці на ровары катаюся. Тэрыторыя вельмі вялікая - за раз усё не абыдзеш, таму захопліваю розныя кавалачкі - ад лыжаролернай трасы да амаль глухіх куткоў. І, што само крыўднае, усюды сустракаю смецце, якое пакідаюць адпачывальнікі. З іншымі зялёнымі зонамі ў раёне неяк не склалася, таму ўсе едуць сюды. І, на жаль, шмат хто не абцяжарвае сябе тым, каб забраць з сабой фанцікі-бутэлькі-ўпакоўкі.

Такую карціну я назіраю цягам усіх трох гадоў. Асабліва яна пагаршаецца ў цёплую пару года, калі ў лес прыязджаюць кампаніі на шашлыкі: людзі самі абсталявалі палянкі для такога кшталту адпачынку. Вынік вы бачыце.

Магчыма, сітуацыя была б лепшая, калі б у лесапарку стаялі скрыні і кантэйнеры. Але іх няма - ні ў глыбіні, ні нават каля добраўпарадкаваных дарожак. Куды падзець смецце - незразумела. А несці яго з сабой «у горад» многія проста лянуюцца, - разважае Настасся.

Тэрыторыя, стан якой так турбуе дзяўчыну, натуральна, не безгаспадарная. Калі смецця становіцца зашмат, мянчанка пакідае заяўкі на прыборку праз службу 115. Не адразу, але зелянбудаўцы прыходзяць. Вось і сфатаграфаваныя мной сметнікі ўжо прыбраныя, можа, не ідэальна, але ўсё ж гэтых куч ужо няма.

- Вядома, ёсць пытанні і да нашых людзей: ну як можна гэта ўсё пакідаць пасля сябе? І калі ўзімку бутэлькі і пакункі засыпаныя снегам, то па вясне яны ўсё зноў навідавоку. Шпацырую з сабакам і ледзь не плачу.

Старажылы расказваюць, што калісьці кантэйнеры ў лесапарку стаялі, але іх напаўнялі будаўнічым смеццем (мабыць, агароднікі: садовае таварыства размешчанае недалёка), а часам проста спальвалі. Але ж прыбраць кантэйнеры не выйсце. Месца вельмі папулярнае, і трэба адштурхоўвацца ў першую чаргу ад гэтага - калі тут шпацыруюць людзі, то і смецце будзе з'яўляцца, гэта лагічна. Мусіць, трэба ўжо абсталяваць пляцоўкі і прадумаць вываз смецця.

Што з прыборкай? У «Зелянбудзе» Партызанскага раёна тлумачаць: «Перыядычнасць і аб'ём работ у падтрыманні належнага санітарнага стану лесапаркаў, сквераў, паркаў і зялёных зон ажыццяўляецца на падставе Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання горада Менска, зацверджаных пастановай Мінгарсавета №252 ад 16.11.2016».

Канкрэтна ў гэтым дакуменце інфармацыі ні пра перыядычнасць, ні пра аб'ём работ, якія выконваюцца ў лесапарках, журналісты не знайшлі (акрамя прыборкі лістоты і скошвання газонаў).

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках